Каміла́ўка (грэч.: кαμιλαύκα) — галаўны ўбор праваслаўных і ўніяцкіх святароў і дыяканаў у выглядзе пашыранага кверху цыліндра, абцягнутага тканінай. Назва паходзіць ад візантыйскіх галаўных убораў, якія вырабляліся з вярблюджай воўны. Фіялетавая богаслужэбная камілаўка даецца ў якасці ўзнагароды архідыяканам, протадыяканам і святарам. Чорная камілаўка — частка аблачэння манаха, а таксама богаслужэбнага аблачэння іерадыякана.