wd wp Пошук:

Камеамеа ІІ

Камеамеа (Камехамеха, Тамеамеа) ІІ (1797—1824 гг) - кароль Гавайскіх астравоў з 1819 г., сын караля Камеамеа І Вялікага.

Біяграфія

Нарадзіўся прыкладна ў 1797 г. у Хіла, на востраве Гаваі. Старэйшы сын караля Камеамеа І і яго жонкі вышэйшага рангу - каралевы Каахуману. Пры нараджэнні меў імя Ліхаліха (Liholiho), а поўным імем было Каланінуі Куа Ліхаліха і ке капу Лалані (Kalaninui kua Liholiho i ke kapu ʻIolani). З пяці год яго выхоўвалі як пераймальніка трону. Француз Жан-Батыст Рыў вучыў прынцаў англійскай і французскай мове, стаў іх блізкім сябрам. Калі Камеамеа стаў каралём, ён здзесніў план свайго бацькі ўвесці на астравах хрысціянства, дзеля чаго заспрасіў амерыканскіх пратэстанцкіх місіянераў, пераследваў язычніцтва. Адмяніў многія старадаўнія правілы і табу. Ажыцявіў паездку ў Англію, дзе і памёр.

Зноскі

Спасылкі

Партал:
Biography

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ганалулу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы