wd wp Пошук:

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (англ.: The University of California, Berkeley) - грамадскі даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Берклі, штата Каліфорнія. Найстарэйшы з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта. У 2012 годзе ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» ад выдання US News & World Report заняў 21-ю пазіцыю, у той жа час шматлікія адукацыйныя праграмы ўваходзяць у лік лепшых у краіне[2][3]. У 2011 годзе ў рэйтынгу Times Higher Education Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі заняў чацвёртае месца сярод універсітэтаў свету[4].

Універсітэт карыстаецца сусветнай вядомасцю як адзін з лепшых цэнтраў для падрыхтоўкі спецыялістаў па камп’ютарных і IT тэхналогіях, эканоміцы, фізіцы. Фізікі з Берклі адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы атамнай бомбы ў час Другой сусветнай вайны і вадароднай бомбы пасля яе. Навукоўцы з Берклі вынайшлі цыклатрон, даследавалі антыпратон, адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы лазера, патлумачылі працэсы, якія ляжаць у аснове фотасінтэза, адкрылі мноства хімічных элементаў, у тым ліку сіборгій, плутоній, берклій, лаўрэнсій і каліфорній. Менавіта ў Берклі атрымала пачатак аперацыйная сістэма BSDліцэнзія BSD).

Берклі вядомы сваёй гісторыяй студэнцкага актывізму. Найбольш вядомыя акцыі: Рух за Свабоду Слова (1964) - акцыя пратэсту, якая пачалася пасля спробы ўніверсітэта ўбраць распаўсюджвальнікаў палітычных памфлетаў з кампуса [5], і Паўстанне ў народным парку (1968), якая адбылася падчас хвалі пратэстаў замежных студэнтаў, якія пракаціліся ў 1960-х гадах, асацыяваная з культурай «хіпі». Аднак, нягледзячы на студэнцкі актывізм і бунтарства, кампус Берклі са сваімі шматлікімі зялёнымі куткамі і будынкамі, вядомымі сваёй архітэктурай, дзіўна спакойны.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Facts at a glance(англ.)  (недаступная спасылка). UC Regents. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
  2. University of California-Berkeley (Rankings)(англ.) . US News. Праверана 20 лютага 2012.
  3. University of California-Berkeley(англ.)  (недаступная спасылка). US News. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  4. Top Universities by Reputation 2010-2011(англ.) .
  5. Free Speech Movement Digital Archives (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Адкрытыя навучальныя курсы
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Берклі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навуковыя інстытуты штучнага інтэлекту
Катэгорыя·Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі