Каліна чорная[3], Каліна суцэльналістая[4] (Viburnum lantana) — адзін з відаў каліны. Расце ў Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Азіі [5] [6] [7] . Таксама распаўсюджаны ў зялёных насаджэннях на ўсіх кантынентах як дэкаратыўны куст.
Высокі куст. Лісце буйное, шараватае, апушанае . Кветкі белыя, сабраны ў шчыткі. Цвіце ў маі. Працягласць цвіцення да 30 дзён. Плады рознай ступені спеласці: ад зялёных, ружовых, чырвоных да поўнаспелых — чорных.
Вельмі засухаўстойлівы, любіць вапнавыя глебы. Добра расце на асветленым месцы і ў паўцені.
Куст дэкаратыўны як падчас цвіцення, так і плоданашэння.
Плады ядомыя, хоць некаторыя крыніцы кажуць, што яны не ядомыя[8]. Садавіна некалькі таксічная і пры вялікіх колькасцях можа выклікаць ваніты ці дыярэю [9].