wd wp Пошук:

Калідор Вазары

Калідор Вазары (італ.: Corridoio Vasariano) ва Фларэнцыі — крытая галерэя, якая злучае Палацца Век’ё з Палацца Піці. Калідор зачынены для публічнага агляду.

Калідор Вазары быў пабудаваны на працягу пяці месяцаў 1565 г. па жаданні вялікага герцага Тасканы Козіма I. Архітэктарам збудавання выступіў Джорджа Вазары.

Участак Калідора Вазары над мостам Понтэ Век’ё ўладкаваны шэрагам вялікіх панарамных вокнаў. З іх адкрываецца цудоўны краявід ракі Арна да моста Понтэ Санта-Трыніта. Памер вокнаў быў павялічаны ў 1939 г. па загаду Беніта Мусаліні.

Галерэя

Зноскі

  1. dati.beniculturali.it — 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Фларэнцыі ў стылі рэнесанс
Катэгорыя·Архітэктура Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·1565 год у Еўропе