Калібія, Грошык, Шалягоўка[1] (Collybia) — род (паводле сучасных класіфікацый некалькі блізкіх родаў) шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства радоўкавых.
Шапна пукатая, з загнутым краем, потым распасцёртая, гладкая, рознага колеру. Пласцінкі прырослыя да ножкі. Ножка голая або апушаная. Споры падоўжаныя, гладкія, у масе белыя да крэмава-ружовых.
Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі (Японія), Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. У Беларусі адзначана 10 відаў.
Сапратрофы. Растуць на лясным подсціле, пнях, ламаччы, глебе, часта вялікім групамі.
Некаторыя ядомыя.