Кальва́рышкі — гістарычная мясцовасць Мінска, размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы горада на правым беразе ракі Свіслач.
Фальварак Кальварышкі ўзнік побач з Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая Кальварыя».[1]
У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама змяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў[2].
У пачатку XX ст. Кальварышкі былі далучаныя да Весялоўкі[3].