wd wp Пошук:

Калонка

Кало́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і ў Польшчы, правы прыток ракі Нараў (басейн Віслы).

Даўжыня ракі 34 км (у тым ліку ў межах Польшчы 5 км)[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 . Плошча вадазбору 247 км². Пачынаецца каля вёскі Сакольнікі, упадае ў Семяноўскае вадасховішча за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Семяноўка (Польшча). Каналізаваныя каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй вусця ракі Ятвезь). У ніжнім цячэнні называецца Калона. Асноўныя прытокі — Крапіўніца, Пясец (левыя), Лашанка, ручай Перадзелка, Ятвеск і Бярозаўка (правыя). На ўсход ад вёскі Каланая на рацэ створана сажалка (плошча 0,17 км²).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Свіслацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прытокі Нарава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара