Калма́тка малая[3][4] (Filago minima) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Аднагадовая трава, 18—25 см вышынёй. Расліна нягуста-лямцавая. Сцябло ўверсе вілкава галінастае, па ўсёй даўжыні густа аблісцвенае. Лісце 0,7—11 × 0,2—1,5 мм, плоскае. Кветкі 1,4—1,9 мм, бялёса-жаўтлявыя. Лісточкі абгорткі прыціснута-лямцавыя, з прыкметнымі жылкамі на спінцы; унутраныя — з кароткай саламяна-жоўтай бліскучай верхавінай. 2n = 28[4][5].
Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Канарскія астравы), у Еўропе (акрамя поўдня і поўначы Расіі), на паўднёвым захадзе Сібіры; інтрадуцыраваны ў штаты Масачусетс, Нью-Ёрк, Арэгон, Пенсільванія[6][7].
Ва Украіне від расце ў пясчаных і гліністых месцах — у лясных раёнах і лесастэпе (пераважна ў заходняй частцы), зрэдку[4].