wd wp Пошук:

Какаінавы куст

Какаінавы куст, кока (Erythroxylum coca) — кветкавая расліна сямейства Какаінавыя (Erythroxylaceae)

Апісанне

Вечназялёны куст вышынёю да 5 м. Лісце шырокаэліптычнае, суцэльнае. Кветкі па 3-15 у пазухах лісця, дробныя, жаўтавата-белыя. Плод — ярка-чырвоная касцянка.

Пашырэнне

Пашыраны ў гоных трапічных лясах Паўднёвай Амерыкі. Расліна гуляла і працягвае гуляць значную ролю ў Андскай культуры, але за межамі андскага рэгіёну больш усяго вядомая за ўтрымання стымулючага наркотыку какаіну, які здабываецца са свежага лісця гэтай расліны. Культывуецца ў Паўднёвай Амерыцы і Азіі. З расліны здымаюць да 5 кг соухога лісця за год.

Выкарыстанне

Лекавая расліна. Аказвае танізуючае і мясцовае анестызіруючае ўздзеянне. Пры празмерным выкарыстанні выклікае залежнасць (какаінізм). Выкарыстоўваецца ў медыцыне, харчовай і парфумернай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вербакветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кусты