Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.
Даўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.
Добра імітуюць розныя гукі, у т.л. голас чалавека.
Пашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.
У негняздовы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі іпладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.
Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».
Гнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2-3 яйкі, у дробных 5—6.
Род Ружовыя какаду Eolophus
Род Какаду-інка Lophocroa
Род Какаду Cacatua