wd wp Пошук:

Жалобныя какаду

Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.

Знешні выгляд

Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з крумкача. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.

Распаўсюджанне

Жывуць у Аўстраліі і Тасманіі.

Лад жыцця

Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.

Размнажэнне

Гняздуюцца ў дуплах дрэў, пасцілаюць дно трэскамі.

Утрыманне ў няволі

У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Ўтрымліваюць іх аматары прыроды ў асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.

Класіфікацыя

Род ўключае ў сябе 5 відаў. Некаторыя сістэматыкі падзяляюць род на 2 падроды Жалобныя какаду чырвонахвостыя (Calyptorhynchus) і Жалобныя какаду жоўтахвостыя (Zanda).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных