wd wp Пошук:

Какаду Гофіна

Какаду Гофіна (Cacatua goffiniana, сін. Cacatua goffini, Kakatoe goffini) — птушка сямейства какаду.

Знешні выгляд

Адзін з найбольш дробных прадстаўнікоў сямейства. Яго памер не перавышае 30 см; вага — 300—400 г. Афарбоўка апярэння белая, аброць светла-ружовая, унутраны бок махавых і рулявых пёраў бледна-жоўтага колеру. Чуб круглы, з маленькіх пёраў чырвонага колеру. Бяспер’евая зона вакол вачэй блакітнага або светла-шэрага колеру. Праз лоб паміж вачыма праходзіць светла-аранжавая паласа. Дзюба светлая, касцянога колеру. У самак радужка чырвона-карычневая, у самцоў — чорная.

Арэал

Жыве на астравах Танімбар (Інданезія).

Лад жыцця

Засяляюць высакаствольныя субтрапічныя і трапічныя лясы.

Размнажэнне

Гняздуюцца ў дуплах дрэў. У кладцы 2-3 яйкі. Яйкі выседжваюць абодва бацькі: самка ноччу, самец днём.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта