wd wp Пошук:

Кайл Мак-Лахлен

Кайл Мерыт Маклахлен (англ.: Kyle Merritt MacLachlan; нар. 22 лютага 1959, г. Якіма, штат Вашынгтон, ЗША) — амерыканскі акцёр

, які праславіўся як спецыяльны агент ФБР Дэйл Купер з тэлесерыяла Дэвіда Лінча «Твін Пікс». Акрамя таго, вядомы па фільмах «Дзюна» і «Сіні аксаміт», таксама знятых Лінчам, і серыялаў «Секс у вялікім горадзе», «Як я сустрэў вашу маму» і «Адчайныя хатнія гаспадыні».

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся 22 лютага 1959 г. у горадзе Якіма (штат Вашынгтон, ЗША), дзе і атрымаў першапачатковую адукацыю. Бацька быў біржавым маклерам і адвакатам, а маці — PR-дырэктарам. У сям’і было яшчэ два сыны — Крэйг і Кент. Па словах самога Кайла Мак-Лахлена, па матчынай лініі ён нашчадак І. С. Баха. Вучыўся ігры на аргане, па радзе маці абраў прафесію акцёра. З 1977 г. атрымліваў адукацыю ва Універсітэце Вашынгтона ў Сіэтле. Наведваў курсы акцёрскага майстэрства і іграў у тэатры ценяў.

Кар’ера ў кіно

У 1982 годзе ўдзельнічае ў Арэгонскім шэкспіраўскім фестывалі, дзе, на думку самога Мак-Лахлена, яго ніхто не заўважыў. На самой справе ён прыкмечаны рэжысёрам Дэвідам Лінчам, у чыёй стужцы «Дзюна» і дэбютаваў праз 2 гады. Далей ролі ў фільме Лінча «Сіні аксаміт» і серыяле «Твін Пікс» фактычна зрабіла Мак-Лахлена зоркай катэгорыі А, але і замацавалі за ім клішэ акцёра, які іграе «людзей з дзівосамі», ад якога К. Мак-Лахлен доўгі час імкнуўся пазбавіцца. Удзел у фільме «Працэс» паводле навелы Франца Кафкі замацаваў яго папулярнасць.

Але наступныя ролі («Флінстоўны» Браяна Леванта, «Шоўгёлз» Пола Верхувена) аказаліся няўдалымі, і за апошнюю з іх Мак-Лахлен нават атрымаў «Залатую маліну» у намінацыі «горшы акцёр». Удзел у серыяле «Секс у вялікім горадзе» паляпшае становішча, а невялічкая роля ў «Амаль натурал» (2004) раскрывае майстэрскую акцёрскую ігру Мак-Лахлена. З 2006 па 2012 год удзельнічае ў серыяле «Адчайныя хатнія гаспадыні». У 2008 годзе агучыў Супермэна ў анімацыйным серыяле «Ліга справядлівасці: новы бар’ер».

Зноскі

  1. http://www.gala.fr/stars_et_gotha/kyle_maclachlan
  2. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вашынгтон