wd wp Пошук:

Казіс Борута

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борута. Ка́зіс Бо́рута (літ.: Kazys Boruta; 6 студзеня 1905 — 9 сакавіка 1965) — літоўскі паэт, пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1905 года ў вёсцы Кулакай Людзінаўскай воласці Марыямпальскага павета Сувалкаўскай губерні. У час Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Расію і ўвосень 1915 года абгрунтавалася ў Маскве. Тут Казіс Борута пачаў вучыцца ў гімназіі. У 1918 годзе вярнуўся з бацькамі ў Літву.

Вучыўся ў Марыямпале ў гімназіі, з 1920 года — ў настаўніцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за святкаванне 1 Мая; экзамены здаў экстэрнам. Паступіў у 1924 годзе ў каўнаскі Літоўскі ўніверсітэт, у 1925 уключыўся ў дзейнасць эсэраў-максімалістаў і быў выключаны з універсітэта за супрацьурадавыя выступленні (пратэст супраць пакаранняў смерцю).

У 1926, 19281930 гадах вучыўся ў Венскім і Берлінскім універсітэтах. У 1927 годзе быў высланы з Літвы за антыдзяржаўную дзейнасць. У 19271928 гадах, калі жыў у Рызе, супрацоўнічаў з латышскімі пісьменнікамі і мастакамі левых поглядаў, арганізаваў выдавецтва, выпусціў літаратурны альманах «Аўдра» («Бура»), зборнік вершаў «Літва крыжоў», зборнік апавяданняў «Вецер смуты з палёў». У 1928 годзе быў высланы з Латвіі.

Быў адным з заснавальнікаў і актыўных супрацоўнікаў авангардысцкага левага часопіса «Трачас фронтас» («Трэці фронт»; 19301931) — органа трэцяфронтаўцаў. У 1931 годзе вярнуўся ў Літву. У 1932 годзе быў рэдактарам альманаха «Дарбас» («Праца»). За ўдзел у падрыўной нелегальнай дзейнасці адбываў зняволенне ў 19331935 гадах. У 19351940 гадах займаўся літаратурнай, рэдактарскай, журналісткай працай, працаваў у рэдакцыі часопіса «Дзіенавідзіс». З 1940 года жыў у Вільнюсе. Пасля вайны працаваў у Інстытуце літоўскай літаратуры да 1946 года.

Увесну 1946 года быў арыштаваны савецкімі рэпрэсіўнымі органамі па абвінавачванні ў прыналежнасці да нелегальнай патрыятычнай арганізацыі. Адбываў пакаранне ў лагеры ў Варкуце. У 1956 годзе вярнуўся ў Вільнюс. Вярнуўся да літаратурнай працы, займаўся перакладамі, пералажэннямі для дзяцей народных казак. У 1965 годзе ганараваны званнем заслужанага дзеяча культуры Літоўскай ССР. Памёр 9 сакавіка 1965 года. Пахаваны на могілках Роса ў Вільнюсе.

Творчасць

Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні пра ніцыя вербы», «Літва крыжоў» (абодва 1927), «Хлеб надзённы» (1934), «Вершы і паэмы» (1938), аповесцяў «Млын Балтарагіса» (1945), «Прыгоды Юргіса Пакятурыса» (1963), раманаў «Драўляныя дзівосы» (1938), «Пайшлі, каб прынесці на сваіх плячах сонца» (1940), кнігі казак «Неба падае» (1955) і інш. Паэзія Боруты вылучаецца экспрэсіўнасцю, проза — фальклорнай стылізацыяй.

Пераклады

На беларускую мову паэтычныя творы Боруты перакладалі Г. Кляўко і А. Разанаў (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. 1, 1977), прозу — Разанаў (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

Выданні

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Kazys Boruta // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Борута Казис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыямпальскім павеце (Сувалкаўская губерня)
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Літоўскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Літвы
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сацыялісты
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Эсэры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных