wd wp Пошук:

Казімір Функ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Функ. Казімір Функ (польск.: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 лістапада 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў паняцце вітамін.

Вучыўся ў Берліне і ў Швейцарыі. У 1904 годзе атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бернскім універсітэце. Пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазней працаваў у Берліне і Лондане. Публікуючы працы аб захворваннях, звязаных з недахопам вітамінаў, у тым ліку аб беры-беры, увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе К. Функ эміграваў у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе Функ зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў метад яго сінтэзавання. З пачаткам Другой сусветнай вайны канчаткова пераехаў у ЗША.

Памёр у 1967 годзе ад ракавага захворвання.

К. Функу першаму атрымалася вылучыць нікатынавую кіслату (адзін з вітамінаў групы B).

Зноскі

  1. Casimir Funk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Casimir Funk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Casimir (Kazimierz) Funk // Proleksis enciklopedija — 2009.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных