Казімір Фалькевіч (1865, в. Шастакі, Тургельская гміна, Віленскі павет — верасень 1922) — беларускі нацыянальны дзеяч, селянін.
Уваходзіў у склад Беларускай рады ў Вільні ў 1918 годзе. Уваходзіў у склад Тарыбы і ўдзельнічаў у стварэнні Міністэрства беларускіх спраў Літвы[2].
У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921 года працаваў агентам па закупках у Дэпартаменце аправізацыі Сярэдняй Літвы.
Паведамленне пра смерць селяніна Казіміра Фалькевіча 28 верасня 1922 года надрукавала газета «Беларускі Звон». Яго прозвішча можна сустрэць у працы Антона Луцкевіча «Польская акупацыя ў Беларусі» (1920). Памяці К. Фалькевіча прысвечаны некралог «Дзядзька Фалькевіч», напісаны Антонам Луцкевічам пад псеўданімам «Яго таварыш»[3]. Пазней у заходнебеларускім друку з’явяцца матэрыялы, падпісаныя псеўданімам К. Фалькевіч, крыптанімамі К. Ф., К. Ф-віч. Гэта Луцкевіч вырашыў унесьмяроціць імя свайго таварыша[2].