wd wp Пошук:

Казімір Фалькевіч

Казімір Фалькевіч (1865, в. Шастакі, Тургельская гміна, Віленскі паветверасень 1922) — беларускі нацыянальны дзеяч, селянін.

Уваходзіў у склад Беларускай рады ў Вільні ў 1918 годзе. Уваходзіў у склад Тарыбы і ўдзельнічаў у стварэнні Міністэрства беларускіх спраў Літвы[2].

У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921 года працаваў агентам па закупках у Дэпартаменце аправізацыі Сярэдняй Літвы.

Паведамленне пра смерць селяніна Казіміра Фалькевіча 28 верасня 1922 года надрукавала газета «Беларускі Звон». Яго прозвішча можна сустрэць у працы Антона Луцкевіча «Польская акупацыя ў Беларусі» (1920). Памяці К. Фалькевіча прысвечаны некралог «Дзядзька Фалькевіч», напісаны Антонам Луцкевічам пад псеўданімам «Яго таварыш»[3]. Пазней у заходнебеларускім друку з’явяцца матэрыялы, падпісаныя псеўданімам К. Фалькевіч, крыптанімамі К. Ф., К. Ф-віч. Гэта Луцкевіч вырашыў унесьмяроціць імя свайго таварыша[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 18 лютага 2022.
  2. 1 2 Правобраз Акту 25 Сакавіка Архівавана 6 лютага 2012. Анатоль Сідарэвіч? ARCHE 2-2003
  3. Беларускі Звон. 1922. 7 кастрычніка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Літве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе