wd wp Пошук:

Казімір Пац

Казімір Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (16641667) і жамойцкі (ад 1668).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра.

Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар’еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.

Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Біскупы смаленскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1695 годзе
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары