Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Сапегі.
У 1767—1772 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772 палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773—1793 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788—1792 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіўсупраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.