wd wp Пошук:

Казімір Кабылінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кабылінскі. Казі́мір Маце́й Кабылі́нскі[1] (польск.: Kazimierz Maciej Kobyliński; 25 лютага 1816[2], Няводніца(польск.) бел.[3] — 4 лістапада 1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Валодаў маёнткам Залясяны[4].

Спачатку загадваў конным аддзелам у паўстанчым атрадзе пад камандаваннем Валерыя Урублеўскага. Разам з ім у аддзеле былі і яго сыны Адольф і Уладзіслаў, зяць Рафал Карыцкі, братанак з Гараднянаў[pl] Адольф і пляменнік Адольф Навасельскі, які стаў ягоным ад’ютантам[3].

Вядома, што 2 чэрвеня (16 чэрвеня) 1863 коннікі Кабылінскага захапілі Ружаны, акружылі казарму і абаззброілі салдат. Царскія войскі пазней дагналі паўстанцаў ля Вялікага Кута, аднак у баі атрымалі паражэнне і адышлі, пакінуўшы сваіх забітых і параненых на полі[5].

1718 ліпеня 1863 года аб’яднаныя сілы Казіміра Кабылінскага (56 коннікаў), Фелікса Гурскага (46 коннікаў) і Міхала Квапішэўскага (38 конных) атрымалі перамогу над казакамі ў бітве пад Шапятовам[6].

Увосені атрад Кабылінскага дзейнічаў у ваколіцах Калушына (цяпер у Мазавецкім ваяводстве). Браў удзел у баях з расійскімі войскамі 27 кастрычніка пад Куфлевам, 29 кастрычніка пад Чырвонкай. У абодвух выпадках паўстанцы атрымалі паражэнне[7]. Пасля гэтага да атраду Кабылінскага далучыліся конныя аддзелы Казіміра Нарбута і Людвіка Лютынскага.

На загад палкоўніка Адама Андрэя Зялінскага аб’яднаны атрад рушыў у бок Мінску на дапамогу, па дарозе злучыўшыся з конніцай Міхала Гейдэнрайха-Крука. 4 лістапада ў баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясэчнай аб’яднаныя атрады паўстанцаў процістаялі войскам капітана Гольштэйна[7]. У гэтым баі паўстанцы страцілі 20 чалавек забітымі, сярод якіх быў і Казімір Кабылінскі. Пасля яго гібелі 200-асобавы ліцвінскі атрад быў аб’яднаны з коннікамі Янкоўскага, Лянецкага, Зялінскага і Крука[8].

Меў жонку Вікторыю з Казаковічаў[2].

Зноскі

  1. у беларускамоўных крыніцах сустракаецца варыянт прозвішча Кабылянскі.
  2. 1 2 Kobyliński Kazimierz Maciej (25 FEB 1816-4 NOV 1863)(польск.)  (недаступная спасылка). KOBYLIŃSCY HERBU PRUS II oraz połączone rody (31 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2015. Праверана 14 снежня 2018.
  3. 1 2 Izabela Szymańska. 3. Czasy powstania styczniowego // Dzieje majątku Janopol — Królowy Most w latach 1815—1944: Praca magisterska napisana pod kierunkiem naukowym dr hab. Józefa Maroszka prof. UwB. — Białystok: Uniwersytet w Białymstoku. WydziałHistoryczno-Socjologiczny. Instytut Historii, 2005. — С. 93.
  4. Izabela Szymańska. 3. Czasy powstania styczniowego // Dzieje majątku Janopol — Królowy Most w latach 1815—1944: Praca magisterska napisana pod kierunkiem naukowym dr hab. Józefa Maroszka prof. UwB. — Białystok: Uniwersytet w Białymstoku. WydziałHistoryczno-Socjologiczny. Instytut Historii, 2005. — С. 89, 93.
  5. Станіслаў Суднік. Валерый Антоній Урублеўскі ў паўстанні 1863-64 гг.(нявызн.). Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета. Лідскі летапісец №№36—38 (31 мая 2012).
  6. Grzegorz Michalski. Rys historyczny dziejów Szepietowa // Monografia Parafii pw. Najświętszej Maryi Panny Matki Miłosierdzia w Szepietowie 1985-2010. — Szepietowo: 2010. — С. 13.
  7. 1 2 Andrzej Wocial. Powstanie styczniowe 1863 r. w powiecie stanisławowskim(польск.)  (pdf) (недаступная спасылка) (31 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 14 снежня 2018.
  8. Pokonując powstańcze mity? / Mińsk Mazowiecki(польск.) . Tygodnik Mazowiecki (31 мая 2012).(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе