wd wp Пошук:

Казімір Ваньковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].

Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].

Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].

Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].

Памёр да 1856 года[2].

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:

Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Швед, В. В. Ваньковіч Казімір (Юзэфавіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 82/52. Казімір-Антоні // Гербоўнік беларускай шляхты. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Род Ваньковічаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы