У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].
Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].
Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].
Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].
Памёр да 1856 года[2].
У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:
Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].