wd wp Пошук:

Казялец клубняносны

Казялец клубняносны[3] (Ranunculus bulbosus) — від раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы.

Апісанне

Шматгадовая трава 10-40 см вышынёй. Расліна з бульбападобным патаўшчэннем ля аснавання сцябла, больш-менш мякка апушаная. Прыкаранёвае лісце 3-паасобнае, сярэдняя доля на чарашку. Кветкі адзінкавыя, залаціста-жоўтыя, 2-2.5 см у дыяметры. Пялёсткаў 5, даўжэй, чым чашалісцікі. Чашалісцікаў 5, белавалосыя. Тычынкі шматлікія. Плод — эліптычная, безвалосая сямянка; кончык з кароткай, вельмі выгнутай шчацінкай[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі (Кіпр, Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія), Паўночнай Афрыцы (поўнач Алжыру, Марока); інтрадукаваны на ўсходзе і захадзе Канады і ЗША.

Ва Украіне расце на лугах, схілах — у Карпатах, лесастэпе, на Правабярэжжы.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. luontoportti.com. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Казялец
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN