wd wp Пошук:

Казым

Казы́м (руск.: Казы́м[2]) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Белаярскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 659 км, плошча вадазборнага басейна — 35 600 км². Сярэдні расход вады каля 267[2] м³/с. Рака бярэ пачатак з возера Казымтайлор на Сібірскіх Увалах[1]. Працякае па паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў рукаў Горная Об двума рукавамі[1]. Даліна моцна забалочаная. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку канцы кастрычніка — лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 180 км (ад вусця да пасёлка Верхнеказымскі)[3].

Прытокі Казыма: Лыхма, Атым-Юган, Юргім, Лабат-Юган, Тапры-Юган, Амня, Ун-Вунт-Юган, Ун-Шакр-Юган, Няргі-Юган, Ун-Віс, Кельсі-Юган, Ун-Вош-Юган, Нюрум-Юган, Тунг-Сурт-Юган, Сюнь-Юган, Вуры-Ай-Юган, Юрн-Юш-Ай-Юган і інш.[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 Сурков В. В. Казым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 185. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Обі