wd wp Пошук:

Казлабарод Кемулярыі

Казлабаро́д Кемулярыі[3] (Tragopogon kemulariae) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 60[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, сядзячае, сцяблоабдымнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках. Плод — рабрыстая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна паходзіць з Каўказа. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4].

Цвіце ў чэрвені[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Козлобородник Кемулярии: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак