wd wp Пошук:

Кадзеш

Кадзеш на карце Сірыі.

Кадзеш — значны горад антычнага Леванта каля ракі Аронт, на караванным шляху з Міжрэчча да Фінікіі, Сірыі, Палесціны, Егіпта. Знаходзіўся паміж Дамаскам і Тырам, як вароты ў нізіну.

Разваліны крэпасці Кадзеша знаходзяцца паблізу Тэль-Небі-Менда (34°35′ пн. ш. 36°31′ у. д. HGЯO) на тэрыторыі сучаснай заходняй Сірыі, непадалёк ад мяжы з Ліванам.

Гісторыя

Месца, дзе размяшчаўся Кадзеш, упершыню людзі засялілі ў медным веку.

Назва

З семіцкага кораня Q-D-S, што азначае «святы».

Кадзешская бітва

Каля Кадзеша адбылася знакамітая бітва паміж старажытнымі егіпцянамі фараона Рамзеса II і хетамі[1].

Канец Кадзеша

Кадзеш знікае са старонак гісторыі пасля таго, як яго разбурылі народы мора, якія ўварваліся сюды каля 1178 да н.э.

Зноскі

  1. Кадзешская бітва (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Археалогія Сірыі
Катэгорыя·Колішнія гарады Азіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Сірыі