wd wp Пошук:

Зінаіда Мікалаеўна Бярэзіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярэзіна. Зінаіда Мікалаеўна Бярэзіна (нар. 21 мая 1950, в. Марозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут воднага транспарту, інжынер-эканаміст. Пасля заканчэння Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума працавала бухгалтарам, старшым бухгалтарам Клецкага аддзялення Дзяржаўнага банка БССР, бухгалтарам Пінскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення, бухгалтарам, старшым бухгалтарам, старшым інспектарам апошняга кантролю, крэдытным інспектарам, эканамістам аддзела фінансавання капіталаўкладанняў Пінскага аддзялення Дзяржаўнага банка БССР, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам праектнага інстытута «Саюзгіпрамеліяводгас», г. Пінск. Працавала эканамістам па планаванню заработнай платы, намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення па фінансавай рабоце, начальнікам эканамічнага ўпраўлення — галоўным эканамістам, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы — начальнікам эканамічнага ўпраўлення, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, дырэктар па эканоміцы і фінансах закрытага акцыянернага таварыства Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была намеснікам дэлегата ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Березина Зинаида Николаевна Архівавана 16 верасня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта водных камунікацый
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў