.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Зі́ман Ро́льфес (ням.: Simon Rolfes; нар. 21 студзеня 1982 года, Ібенбюрэн, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Завяршыў кар’еру пасля сезону 2014/15.
Зіман пачаў сваю кар’еру ў структуры клуба «Вердэр», за рэзервовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнер брэменцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфеса як іграка асноўнага складу, Зіман у 2004 годзе перайшоў у склад ахенскага клуба «Алеманія».
2005 год стаў вырашальным для іграка, які стаў футбалістам клуба «Баер 04» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы іграком асноўнага складу і капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Леверкузена, дзякуючы сваім моцным псіхічным атрыбутам, як высокай хуткасці працы, працай у камандзе, спартыўнае майстэрства і ўплыў на полі.
Рольфес дэбютаваў у складзе зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 года ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2008, дзе Германія заняла выніковае другое месца. Зіман прапусціў чэмпіянат свету 2010 з-за траўмы.