wd wp Пошук:

Зябер звычайны

Зябер звычайны[3] (Galeopsis tetrahit) — аднагадовая травяністая расліна, від роду зябер (Galeopsis) сямейства ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.

Расце па палях, агародах, пустках, на сыраватай глебе. Меданос.

Апісанне

Сцябло прамое, да 50 см вышынёй, моцна галінастае, пакрытае жорсткімі валасінкамі.

Лісце даўгавата-яйкападобнае, завостранае, густое, з пільчастым краем.

Кветкі ліловыя, каля 1,5 см даўжынёй. Чашачка з пяццю зубцамі, калючая. Ніжняя губа вянца пакрыта плямамі.

Квітнее ў ліпені — жніўні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Зябер//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ясноткавыя