wd wp Пошук:

Зэрах Вархафціг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Зэрах Вархафціг (іўр.: זֶרַח וַרְהַפְטִיג, ідыш: זרח װאַרהאַפֿטיק; 2 лютага 1906, г. Ваўкавыск — 26 верасня 2002, г. Іерусалім, Ізраіль) — рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля. Быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабіна, навукоўца і рэлігійнага сіяніста Іерухама Вархафціга і яго жонкі Рыўкі Файнштэйн.

Атрымаў рэлігійнае і агульную адукацыю. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У Варшаве ажаніўся з Наомі Кляйн. Стаў адным з лідэраў рэлігійных сіяністаў у Польшчы.

У пачатку Другой сусветнай вайны збег з акупаванай немцамі Польшчы ў Літву, дзе звярнуўся да японскага віцэ-консула Ціўнэ Сугіхара і галандскага консула Яна Звартеэндейка. Вархафціг здолеў пераканаць дыпламатаў даць візы для габрэйскіх уцекачоў з Польшчы. Па плану Вархафціга габрэі павінны былі знайсці прытулак на тэрыторыі, які належаў Галандыі — выспе Кюрасао. Каб трапіць на Кюрасао, габрэйскім уцекачам было неабходна перасекчы тэрыторыю Савецкага Саюза і Японскай імперыі. Савецкія ўлады згаджаліся дазволіць габрэйскім уцекачам праезд толькі пры ўмове наяўнасці ў іх японскіх віз. Было атрымана каля 1600 візаў і выратавана шмат жыццяў. У выніку студэнты ешывы Мір, выратаваныя Вархафцігам і Сугіхара, не дабраліся да Кюрасао, а да канца вайны пражылі ў Японіі.

У 1947 годзе эміграваў у Палестыну, дзе заняўся палітыкай. Быў абраны дэпутатам ў Першы Кнэсэт. З 1948 годзе чытаў лекцыі габрэйскага права ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. У 1951 годзе быў прызначаны намеснікам міністра па пытаннях рэлігіі ў чацвёртым ўрадзе. Пасля выбараў 1961 года ў Пяты Кнэсэт ён быў прызначаны міністрам па пытаннях рэлігіі. Гэтую пасаду ён займаў да 1974 года. У 1981 годзе пакінуў Кнэсэт. З’яўляўся адным з заснавальнікаў універсітэта Бар-Iлан.

Узнагароды

У 1983 годзе быў удастоены Прэміі Ізраіля за асаблівы ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы Ізраіль і за прасоўванне габрэйскага права. У 1989 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ерусаліма[6].

Зноскі

  1. חה"כ זרח ורהפטיגКнесет.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Zerach Warhaftig // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Zerach Warhaftig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. У гэты дзень 2 лютага 1906 г. у Ваўкавыску ў сям’і рабіна, навукоўца і рэлігійнага сіяніста Іерухама Вархафціга і яго жонкі Рыўкі Файнштэйн нарадзіўся рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля Зэрах ВАРХАФЦІГ. Ён быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 8-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 2-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 1-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 9-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 6-га склікання
Катэгорыя·Постаці сіянізму
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Міністры па справах рэлігій Ізраіля
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 7-га склікання