wd wp Пошук:

Зубін Мета

Зубін Ме́та (англ.: Zubin Mehta; нар. 29 красавіка 1936, Бамбей, Брытанская Індыя) — індыйскі дырыжор.

Біяграфія

Мета нарадзіўся ў арыстакратычнай індыйскай сям’і парсаў, яго бацька Мелі Мета быў вядомым музыкам — скрыпачом і дырыжорам. Мета-малодшы рыхтаваў сябе да кар’еры ўрача, але затым раздумаўся і паступіў у Венскую кансерваторыю, дзе вучыўся дырыжыраванню ў Ханса Свароўскі, паралельна вывучаючы кампазіцыю, гульню на басэтлі і ўдарных. У той жа час займаўся ў музычнай акадэміі Кіджы ў Сіене (Італія) у А. Гальеры і К. Цэкі, дзе пазнаёміўся з Д. Барэнбоймам, сяброўства з якім шмат у чым абумовіла цікавасць Меты да Ізраілю. Пасля заканчэння курса ў 1958 годзе Мета быў запрошаны асістэнтам дырыжора ў Ліверпульскі філарманічны аркестр, у 1960—1967 гг. узначальваў Манрэальскі сімфанічны аркестр, у 1962—1978 гг. быў музычным кіраўніком Лос-Анджэлескага філарманічнага аркестра, у 1978—1991 гг. — Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. У 1969 г. Мета быў запрошаны ў якасці музычнага кансультанта ў Ізраільскі філарманічны аркестр, у 1977 г. прызначаны яго музычным кіраўніком; поспех Меты ў гэтым калектыве быў настолькі вялікі, што ў 1981 г. ён быў аб’яўлены яго пажыццёвым кіраўніком. Паралельна ў 1998—2006 гг. Мета ўзначальваў Баварскую дзяржаўную оперу.

Мэта адыгрывае значную ролю ў ізраільскай культуры. У 1991 г. за ўклад у ізраільскую музычную культуру Метэ была прысуджана Дзяржаўная прэмія Ізраіля.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Zubin Mehta // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мумбаі
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Кіджы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бамбеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры