wd wp Пошук:

Даніель Барэнбойм

Даніель (Даніэль) Барэнбойм (іўр. ‏דניאל בארנבוים‏‎, ісп. Daniel Barenboim, 15 лістапада 1942, Буэнас-Айрэс) — ізраільскі дырыжор і піяніст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аргенціне ў яўрэйскай сям’і. Займаўся музыкай з пяці гадоў, яго першымі і адзінымі настаўнікамі былі маці і бацька — выхадцы з Расійскай імперыі Аіда Шустэр і Энрыке Барэнбойм (1913—1998), абодва піяністы. У лік вучняў Энрыке Барэнбойма ўваходзяць Даніэл Альфрэд Вакс, Лала Шыфрын, Луіс Бакалаў і шэраг іншых вядомых піяністаў. Да вучняў Аіды Барэнбойм адносяцца Вячаслаў Дынерштэйн, Эйран Кацэнеленбаген, Жорж Лепа (George Lepauw) і шэраг іншых.

Даў свой першы канцэрт у Буэнас-Айрэсе ва ўзросце сямі гадоў. У 1952 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. У 1954 годзе Даніэль прыехаў у Зальцбург вучыцца дырыжорскаму мастацтву ў Ігара Маркевіча. З таго часу ён канцэртаваў у розных краінах свету.

З 1975 па 1989 гады Барэнбойм узначальваў Аркестр Парыжа, змяніўшы на гэтай пасадзе Георга Шолці. З 1991 па 2006 год ён кіраваў, зноў-такі ўслед за Шолці, Чыкагскім сімфанічным аркестрам, а акрамя таго, з 1992 года стаў музычным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай оперы. З 2006 года — запрошаны кіраўнік аркестра міланскага тэатра «Ла Скала», з 2011 года — галоўны дырыжор і музычны кіраўнік гэтага тэатра.

Барэнбойм мае грамадзянствы Аргенціны і Ізраіля, а таксама ганаровыя грамадзянствы Дзяржавы Палесціна і Іспаніі; жыве ў Берліне.

Зноскі

  1. Daniel Barenboim // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Barenboim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 Music gives me hopeThe Guardian, 2008. Праверана 9 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Гётэ
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Кіджы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада