wd wp Пошук:

Зубніца пяцілістая

Зубніца пяцілістая[3] (Cardamine quinquefolia) — шматгадовая расліна сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-35 см з паўзучымі гарызантальнымі карэнішчамі, часта пакрытымі мясістымі лускавінкамі. Сцеблы без прыкаранёвага лісця. Лісце пёрыста- ці Тройчарассечанае, апушана простымі валасінкамі, звычайна размешчана па 3, збліжаныя ў кольцы. Суквецці — нешматкветкавая гронка. Кветкі фіялетавыя або цёмна-ружовыя. Лычык тупы або слабавыемкавы. Плод — шырокалінейны або вузкаланцэтны пляскаты струк. Цвіце ранняй вясной.

Сінаніміка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Зубніца