wd wp Пошук:

Зоя Васільеўна Асмалоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асмалоўская. Зоя Васільеўна Асмалоўская (1 сакавіка 1928, Орша, цяпер Віцебская вобласць, Беларусь — 30 красавіка 2012) —  савецкая і беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаная артыстка БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзілася 1 сакавіка 1928 года ў Оршы. У школе Зоя выконвала ролі ў драматычным гуртку, але да таго часу, як Асмалоўская паступіла ў інстытут, яна хацела ў будучым быць настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

У 1952 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Амаль усё жыццё Зоі Асмалоўскай непасрэдна мае сувязь з Мінскам, калі не лічыць час эвакуацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны і двух гадоў яе жыцця пасля заканчэння інстытута. Гэтыя два гады Асмалоўская працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры; там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Сідаравым.

Дачка — Алена Сідарава — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Таксама Зоя Васільеўна ўдзельнічала ў тэле- і радыёпастаноўках.

З 14 верасня 1954 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага.

Пайшла з жыцця 30 красавіка 2012 года ў Мінску.

Творчасць

Ад сваіх педагогаў Дз. Арлова і Б. Мардвінава ўспрыняла ўрокі арганічнага жыцця ў вобразе, натуральнага ўнутранага пераўвасаблення ў псіхалагічны свет персанажа, што і характарызуе створаныя ёю ролі. Актрыса востра адчувала характарную адметнасць і эмацыянальны стан душы сваіх гераінь.

Ролі ў тэатры

Фільмаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных