wd wp Пошук:

Знешняя палітыка Шры-Ланкі

Шры-Ланка — член узначальваемай Вялікабрытаніяй Садружнасці з 1948 года, «План Каломба» — з 1950 года, ААН — з 1955 года, Руху недалучэння — з 1961 года, Паўднёва-Азіяцкай арганізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва (СААРК) з 1985 і шмат якіх іншых міжнародных арганізацый.

Шры-Ланка ў ААН

Прыкметны яе ўдзел у працы ААН — прадстаўнік Шры Ланкі з’яўляўся намеснікам Генсакратара ААН па пытаннях раззбраення (19982003) і ўзначальваў камітэт ААН па раззбраенні, другі прадстаўнік Шры Ланкі — старшыня камітэта ААН па барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Каломба выступае за ўмацаванне цэнтральнай ролі ААН як універсальнай прылады ўрэгулявання міжнародных адносін, за лікавае пашырэнне складу Рады Бяспекі, якое ўлічвае як геаграфічны фактар, так і справядлівае прадстаўніцтва развітых і развіваючыхся дзяржаў. Шры Ланка выказваецца супраць ужывання аднабаковых адвольных сілавых акцый у дачыненні да суверэнных дзяржаў. Шры Ланка падтрымлівае высілкі па пасоўванні ідэі стварэння глабальнае сістэм кантролю за нераспаўсюджаннем ракетных і ядзерных тэхналогій. Шры Ланка традыцыйна выступае за стварэнне ў розных раёнах свету, у тым ліку ў Паўднёвай Азіі, зон, вольных ад ядзернай зброі, за наладжванне эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, за далучэнне ўсіх дзяржаў да міжнародна-прававых актаў па барацьбе з ім.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўсталяваны 20 лістапада 2000 г. У 2004 годзе ў Мінску адкрыта Ганаровае консульства Шры-Ланкі. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) Прыма В.А. ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Шры-Ланкі Махінду Раджапаксе 20 снежня 2012 г.

25-27 жніўня 2013 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Шры-Ланкі (Махінда Раджапаксе) у Рэспубліку Беларусь. 17-21 лістапада 2014 г. Шры-Ланку наведала беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкам У.П.

Свае філіі ў Каломба і Канды адкрылі БНТУ і ВДМУ ў 2017 і 2015 адпаведна.[1]

Зноскі

  1. http://india.mfa.gov.by/ru/srilanka_bilateral/ Архівавана 4 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Знешняя палітыка паводле краін
Катэгорыя·Палітыка Шры-Ланкі