wd wp Пошук:

Змітрок Змітравіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў. Змітрок Змітравіч (Дзмітрый Дзмітрыевіч) Марозаў (нар. 2 студзеня 1954, пас. Язбы, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1992 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў цесляром у калгасе, мацi настаўнiчала. Скончыў Язбоўскую СШ у 1970 г., ў 1975 годзе — агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў старшым аграномам калгаса «Рэвалюцыя» Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, старшым аграномам управлення сельскай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Бялыніцкага раёна. Потым працаваў другім сакратаром Бялыніцкага райкама ЛКСМБ (1979—1984 гг.), лектарам ЦК ЛКСМ Беларусі, а з 1986 года памочнікам міністра ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Літаратурная творчасць

Першы верш З. Марозава надрукаваны ў Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» у 1977. Першы зборнік паэта «Пад небам бусліным» выйшаў у 1982 годзе. А да гэтага малады паэт друкаваўся у часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода», у рэспубліканскіх і абласных газетах. Цікава, што вершы 3. Марозава былі заўважаны не толькі ў Беларусі. У 1981—1982 гадах пераклады яго твораў былі выдадзены на рускай і украінскай мовах. А ў 1983 годзе ў Маскве, у выдавецтве «Молодая гвардия» была выдадзена яго кніга «Огонь и жито». Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. Вершы паэта аб праблемах сучаснай вёскі, аб працы хлебароба, аб наступствах чарнобальскай бяды, аб захаванні гістарычнай спадчыны, аб ахове прыроды. Яго вершы яго пранікнёна- душэўныя, насычаныя цеплынёй, сялянскай дабрынёй.

Вячаслаў Рагойша аналізуючы творчасць паэта адзначаў: «… выразна пазначаны талентам творцы, яскрава сведчаць аб настойлівых творчых пошуках, імкненні глыбей і арыгінальней спасцігнуць свой час і сябе ў часе.» [1].

  1. Марозаў з’яўляецца аўтарам першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Паэт Леанід Дайнека лічыць, што стварэнне вянок вянкоў санетаў «… Можна назваць паэтычным подзвігам, схіліўшы ў пашане перад натхнёна-нястомнай працай галаву» [2].

Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі.

З. Марозаў — аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну.

На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і телебачанні.

Узнагароды

Творы

Зноскі

  1. Марозаў, З. Гронкі зорных суквеццяў.- Мн.: 1998. С. 5.
  2. Марозаў, З. Сын чалавечы. Мн.: 1993. С. 3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта