wd wp Пошук:

Змова Фіеска ў Генуі

Змова Фіеска ў Генуі (ням. Die Verschwörung des Fiesco zu Genua) — другая драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера. У гэтай п’есе аўтар упершыню ў сваёй творчасці звяртаецца да жанру гістарычнай драмы. Сюжэт будуецца на няздзейсненым палітычным перавароце ў Генуі XV ст.

Шылер пачаў працу над п’есай у 1782 годзе пасля прэм’еры сваёй першай драмы «Разбойнікі» і прысвяціў яе свайму мінуламу настаўніку Якабу Фрыдрыху Абелю. П’есу ставілі 75 разоў (што было часцей за пастанову гётэўскага «Гетса фон Берліхінгена»).

П’еса

У «Змове Фіеска ў Генуі» Фрыдрых Шылер адлюстроўвае два супрацьлеглых грамадска-палітычных лагеры — лагер тыраніі і дэспатычнага самавольства, з аднаго боку, і лагер рэспубліканскай свабоды і грамадзянскага дабрабыту, з іншага. Іхняе сутыкненне і палітычнае спаборніцтва складаюць асноўны канфлікт трагедыі.

Канфлікт палітычных сістэм у п’есе ўдасканальваецца канфліктам характараў двух персанажаў, якія адзін аднаму супрацьстаяць. Калі Джанетына Дорыя ўвасабляе і абараняе прынцыпы эгаізма і дэспатызма, то рэспубліканец Верына — бескарысны змагар за грамадскі дабрабыт.

Крыніцы

У прадмове да п’есы Шылер пералічвае гістарычныя крыніцы, якімі ён карыстаўся:

Фактычны матэрыял аб змове і змоўшчыках Шылер чарпаў з кнігі англійскага гісторыка-асветніка Уільяма Робертсана.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·П’есы Фрыдрыха Шылера
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя творы на нямецкай мове