wd wp Пошук:

Змеегалоўнік малдаўскі

Змеегалоўнік малдаўскі[3] (Dracocephalum moldavica L.) — шматгадовая (у Сібіры нярэдка аднагадовая) травяністая апушаная расліна з прыемным пахам мелісы.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Сцябло чатырохграннае, вышынёй 15-50 см. Лісце супратыўнае, даўгавата-ланцэтнападобнае. Кветкі сіне-фіялетавыя, сабраны на верхавіне сцябла ў шасцікветкавую мутоўку. Цвіце ў ліпені-жніўні.

Прымяненне

Лекавай сыравінай з’яўляецца трава. Расліна змяшчае эфірны алей, які па паху нагадвае мелісавы. Калі сабраць траву ў канцы цвіцення, то пах лімона будзе адчувальным на працягу 3-х гадоў.

Настой травы ў народнай медыцыне лічыцца звязальным, проціспазматычным, абязбольвальным сродкам. Рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пачашчаным сэрцабіцці, галаўным болі, прастудных захворваннях.

Настоем палошчуць рот пры зубным болю; свежае здробненае лісце прыкладваюць да гнойных ран; травяныя прыпаркі і кампрэсы выкарыстоўваюць пры ударах і рэўматызме.

На думку лекараў Тыбету, змеегалоўнік «лечыць павышаную тэмпературу страўніка і печані».

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Змеегалоўнік