wd wp Пошук:

Златка Мацеша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацеша.

Златка Мацеша (харв.: Zlatko Mateša; 17 чэрвеня 1949, Заграб) — харвацкі палітык, прэм’ер-міністр Харвацкай рэспублікі (1995—2000).

Біяграфія

Мацеша нарадзіўся і вырас у Заграбе, атрымаў юрыдычную адукацыю ў Заграбскім універсітэце. У 19701980 ён працаваў у INA (Нацыянальнай нафтавай кампаніі ў Харватыі), дзе падняўся па службовай лесвіцы да пасады памочніка дырэктара. Сябраваў з Нікіцам Валенцічам, Младэнам Ведрышам і Франья Грэгурычам[1].

У 1990 годзе ён заняўся палітыкай і стаў высокапастаўленым членам ХДС, нароўні з вышэйзгаданай групай. У 1995 годзе Мацеша кароткі час працаваў міністрам эканомікі, працы і прадпрымальніцтва Харватыі. Прэзідэнт Франья Туджман прызначыў яго шостым главой урада 4 лістапада 1995 года[2]. Урад Мацешы, мабыць, лепш за ўсё памятаюць за ўвядзенне падатку на дададзены кошт (харв.: Porez nа dodanu vrijednost, PDV), які рыхтаваўся пры папярэднім урадзе і быў ўведзены ў 1996 годзе ўрадам пад кіраўніцтвам Мацешы. У 1998 годзе стаўка падатку была ўсталявана для ўсіх прадуктаў на ўзроўні 22 %. Міністрам фінансаў у Кабінеце Златкі Мацешы быў Барыслаў Скегра[3].

На харвацкіх парламенцкіх выбарах 2000 года ён быў абраны ў Сабар, і там ён працаваў да канца 2003 года[4].

З 2002 года Мацеша з’яўляецца прэзідэнтам Харвацкага алімпійскага камітэта[1].

Зноскі

  1. 1 2 Robert Bajruši. Zlatko Mateša - dečko iz ‘Hemingwaya’ na putu za Peking(нявызн.)  (15 ліпеня 2008). Праверана 20 мая 2010. Архівавана 6 красавіка 2012.
  2. Šesta vlada(нявызн.)  (недаступная спасылка). Croatian Information-Documentation Referral Agency. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 10 снежня 2010.
  3. Mladen Jambrović. U četiri godine mandata, Vlada povećala prosječnu plaću s 500 na 800 maraka(нявызн.)  (10 снежня 1999). Праверана 20 мая 2010. «Velik potez Matešina je reforma poreznog sustava i uvođenje poreza na dodanu vrijednost / PDV je moderan i u suštini najpošteniji način popune državnog proračuna; upitna je, međutim, bila jedinstvena stopa na kojoj je inzistiralo Ministarstvo financija».(недаступная спасылка)
  4. Zastupnici 4. saziva Hrvatskoga sabora - Zlatko Mateša - HDZ(нявызн.)  (недаступная спасылка). Парламент Харватыі. Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 20 мая 2010.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Трпіміра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня