wd wp Пошук:

Здэнек Фірлінгер

Здэ́нек Фі́рлінгер (чэшск.: Zdeněk Fierlinger, 11 ліпеня 1891 года, Оламаўц — 2 мая 1976 года, Прага) — чэхаславацкі палітык.

Біяграфія

У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, аднак перайшоў на бок Расійскай імперыі і ўступіў у Чэхаславацкі легіён. Пасля вяртання быў паслом Чэхаславакіі ў Нідэрландах, Румыніі, ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі і СССР. Член Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі з 1924, у час знаходжання ў СССР пазнаёміўся з Клементам Готвальдам.

У рамках рэалізацыі Кошыцкай праграмы, узначальваў урад Нацыянальнага фронту Чэхаславакіі з красавіка 1945 па ліпень 1946. Быў прыхільнікам аб’яднання левых сацыял-дэмакратаў Чэхаславакіі з КПЧ.

На выбарах 26 мая 1946 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала 12,05% галасоў у цэлым па Чэхаславакіі і 37 месцаў у Заканадаўчым народным сходзе. 2 ліпеня разам дзвюма найбуйнейшымі партыямі ў парламенце — КП Чэхіі і КП Славакіі — сфарміравала ўрад на чале з Клементам Готвальдам.

У 1948 годзе ўступіў у КПЧ. Намеснік старшыні ўрада ў 1948-1953 гадах, старшыня Прэзідыума Нацыянальнага сходу з 15 кастрычніка 1953 па 23 чэрвеня 1964 года. Заставаўся членам ЦК КПЧ аж да 1966 года. Адным з яго апошніх публічных актаў быў пратэст каля пасольства СССР супраць здушэння Пражскай вясны ў 1968 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123555396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Zdeněk Fierlinger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123555396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. 1 2 Фирлингер Зденек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. 1 2 Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ад 5 ліпеня 1947 года
  9. Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда Архівавана 22 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў Румыніі
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Камуністы Чэхіі і Славакіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оламаўцы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Паслы Чэхаславакіі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Дыпламаты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня