wd wp Пошук:

Звярынае

Звяры́наевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 12 км на паўночны захад ад вёскі Дрэтунь на мяжы з Расонскім раёнам.

Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 1,36 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,77 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Аб’ём вады 0,57 млн. м³. Плошча вадазбору 2,1 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м, параслі лесам. Берагі пераважна пясчаныя, на поўначы сплавінныя. Пойма шырынёй 5—15 м, пад лесам. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Дно возера сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. На паўднёвым захадзе выцякае рака Звёрынка. Зарастае ў прыбярэжнай зоне да глыбіні 1,5 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна