wd wp Пошук:

Звянігава

Звянігава (мар.: Провой, руск.: Звенигово) — горад (з 1974) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Звянігаўскага раёна Марый Эл. Насельніцтва 12,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1860 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе Волгі (Куйбышаўскае вадасховішча), за 90 км на поўдзень ад Іашкар-Алы. Прыстань. Суднабудаўніча-суднарамонтны завод, лесакамбінат, леспрамгас, мяса-малочны камбінат.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Марый Эл
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)