wd wp Пошук:

Збігнеў Раліга

Збі́гнеў Ралі́га (польск.: Zbigniew Eugeniusz Religa; 16 снежня 1938, Меднявіцы, Мазавецкае ваяводства — 8 сакавіка 2009, Варшава) — польскі кардыяхірург і палітык.

Доктар габілітаваны медыцынскіх навук (1981), прафесар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1990), рэктар Сілезскай медыцынскай акадэміі (1996—1999). Праводзіў першую ў Польшчы трансплантацыю сэрца (1986).

Сенатар III і V склікання (1993—1997 і 2001—2005). У 2005—2007 гадах міністр здароўя ва ўрадах Казімежа Марцінкевіча і Яраслава Качыньскага. З 2007 года дэпутат Сейма VІ склікання, быў таксама прызначаны яго маршалам-сеньёрам.

Кавалер Ордэна Белага Арла (2008) і член яго капітулы, а таксама кавалер Крыжа Кавалерскага Ордэна Адраджэння Польшчы.

Пра яго асобу знялі тры фільмы (1986, 1993, «Багі» (2014)). Адзін раз выступіў у кінасерыяле, у якім іграў самога сябе (2001).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140946489 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Zbigniew Eugeniusz Religa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. http://www.polskieradio.pl/thenews/news/artykul103858_zbigniew_religa_dies.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140946489 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 15 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Сенатары Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кардыяхірургі
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры здароўя Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Хірургі Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках