wd wp Пошук:

Зборная Узбекістана па футболе

Зборная Узбекістана па футболе (узб.: Oʻzbekiston milliy futbol terma jamoasi) — нацыянальная футбольная зборная, якая прадстаўляе Узбекістан на міжнародных турнірах і матчах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Узбекістана. З 1994 года з’яўляецца членам АФК і ФІФА, таксама член ФАЦА. З’яўляецца адной з наймацнейшых зборных Азіі і краін постсавецкай прасторы. Станам на кастрычнік 2017 года, у рэйтынгу ФІФА зборная Узбекістана займае 76-е месца сярод 211 зборных краін членаў ФІФА, і гэты паказчык з’яўляецца восьмым сярод членаў АФК.

Гісторыя

Годам нараджэння футбола ва Узбекістане лічыцца 1912 год, бо менавіта тады былі створаны футбольныя каманды ў Какандзе і Фергане, трохі пазней у Андыжане, Ташкенце, Самаркандзе і Бухары, паміж якімі пачалі праводзіцца міжгароднія матчы. Першы чэмпіянат Ферганскай даліны быў праведзены ў 1914 годзе, чэмпіянат Узбекскай ССР пачаў разыгрывацца з 1926 года, а розыгрыш Кубка Узбекскай ССР пачаў праводзіцца з 1939 года.

У 1928 годзе ўпершыню была створана зборная Узбекістана, якая прыняла ўдзел у Спартакіядзе, у лік удзельнікаў якой уваходзілі прадстаўнікі некаторых еўрапейскіх краін. На гэтым турніры зборная Узбекістана правяла свой першы міжнародны матч са зборнай рабочых клубаў Швейцарыі і перамагла з лікам 8:4. Да сярэдзіны 1991 года Узбекістан уваходзіў у склад СССР і меў сваю зборную, як і астатнія саюзныя рэспублікі, якія ў асноўным праводзілі матчы ўнутры каманд і зборных СССР, у прыватнасці ў футбольных турнірах Летняй Спартакіяды народаў СССР. Зборная Узбекскай ССР удзельнічала ва ўсіх розыгрышах футбольнага турніру Летняй Спартакіяды народаў СССР, і ў турніры 1986 года дайшоўшы да фіналу, прайграла зборнай Украінскай ССР з лікам 0:1, тым самым выйграўшы сярэбраныя медалі турніру.

Пасля набыцця незалежнасці Узбекістанам, была арганізавана зборная Узбекістана новага склікання. Свае першыя матчы зборная правяла ў 1992 годзе. Першай гульнёй зборнай Узбекістана стаў матч супраць зборнай Таджыкістана, у рамках Кубка Цэнтральнай Азіі 1992 ініцыяваны ФІФА. Гэтыя матчы афіцыйна зарэгістраваныя ФІФА на аснове таго, што зборнай Узбекістана было дазволена з 1992 года ўдзельнічаць у турнірах, якія праводзяцца пад эгідай ФІФА. На розыгрышы гэтага турніру ў фармаце лігі, зборная Узбекістана стала другой пасля зборнай Казахстана. У першы год існавання зборная Узбекістана праводзіла матчы толькі са зборнымі Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана і Кыргызстана. У 1993 годзе зборная не правяла ніводнага матчу.

У 1994 годзе Федэрацыя футбола Узбекістана была афіцыйна прынята ў АФК і ФІФА. У тым жа годзе Узбекістан атрымаў перамогу ў міжнародным турніры Кубак Незалежнасці Узбекістана, а ў канцы года зборная, выйграўшы ў фінале зборную Кітая з лікам 4:2, стала пераможцам футбольнага турніру Азіяцкіх Гульняў 1994 года, якія прайшлі ў японскім горадзе Хірасіма.

Увосень 1995 года зборная Узбекістана як пераможца Азіяцкіх Гульняў 1994 года і зборная Нігерыі як пераможца Кубка Афрыканскіх Нацый 1994 года атрымалі права ўдзельнічаць у Афра-Азіяцкім Кубку Нацый. Турнір з двух матчаў праходзіў у Ташкенце і Лагасе. У абодвух матчах зборная Нігерыі выйграла зборную Узбекістана з лікам 2:3 і 1:0 адпаведна і стала пераможцам, а зборная Узбекістана уладальнікам сярэбраных медалёў турніру.

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбол ва Узбекістане
Катэгорыя·Футбольныя зборныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных