wd wp Пошук:

Зборная Славакіі па футболе

Збо́рная Слава́кіі па футбо́ле (славацк.: Slovenské národné futbalové mužstvo) прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узнікла ў 1993 пасля распаду Чэхаславакіі. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў свету і Еўропы. Упершыню прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2010, дзе на групавой стадыі заняла другое месца, а ў плей-оф саступіла зборнай Нідэрландаў 1:2. Славакія таксама была блізкая і да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату свету 2006, калі заняла другое месца ў групе і атрымала права на стыкавыя матчы супраць Іспаніі, аднак не здолела прабіцца на турнір.

Найбольш прынцыповым для зборнай Славакіі з’яўляецца саперніцтва са зборнай Чэхіі. У адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зборная Славакіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных