wd wp Пошук:

Збожжавыя культуры

Каласы пшаніцы
**Збожжавыя культуры**, **збожжа** — група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, [злакавых](/Метлюжкакветныя "Метлюжкакветныя"), [грэчкавых](/Грэчкавыя "Грэчкавыя") і [амарантавых](/Аксамітнікавыя "Аксамітнікавыя")), якія вырошчваюць на [зерне](/Зерне "Зерне") для ўжывання як [ежы](/Ежа "Ежа").

У лік збожжавых уваходзяць і крупяныя культуры.

Збожжа багатае на вугляводы (60-80% на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20% на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (каратын).

Збожжа культывуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаны пшаніца, рыс, ячмень, кукуруза, жыта, авёс, проса.

Са збожжа вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ўжываюць для гатавання напояў і вырабу спірта.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Збожжавыя культуры
Катэгорыя·Харчовая прамысловасць