wd wp Пошук:

Зачорнае

Зачо́рнаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Шэвінка, за 8 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна.

Плошча паверхні возера 0,29 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,24 км, найбольшая глыбіня 7,9 м, сярэдняя 4,8 м, даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Плошча вадазбору 4,3 км². Аб’ём вады ў возеры 1,39 млн. м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком, на ўсходзе і захадзе сплавінныя. Уздоўж заходняга і ўсходняга берагоў пойма шырынёй 25—30 м. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,1 га. Дно да глыбіні 2 м (вакол вострава да 4—5 м) пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Перарывістая палоса расліннасці ўздоўж берагоў шырынёй да 5 м (у асобных месцах да 25 м) і да глыбіні 0,5 м. Упадаюць 2 ручаі, на ўсходзе выцякае ручай у возера Філіпенскае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, карась, плотка і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96