wd wp Пошук:

Захоп Хайнбургер-Ау

Хайнбургер-Ау.

Захо́п Ха́йнбургер-А́у (ням.: Besetzung der Hainburger Au, англ.: Occupation of the Hainburger Au) — балотнай зоны — у снежні 1984 г. стаў паваротным пунктам, які прывёў да экалагічнай насцярожанасці нямецкамоўнага насельніцтва ў Цэнтральнай Еўропе і паспрыяў вялікім дасягненням у галіне развіцця дэмакратычных працэсаў у Аўстрыі.

Хайнбургер-Ау — вялікая прыродная забалочаная тэрыторыя, якая абмежаваная Дунаем і Хайнбургам-ан-дэр-Донау і знаходзіцца ў Ніжняй Аўстрыі. Гэта зона зусім недалёка на ўсход ад галоўнага аэрапорта Вены. З 1996 г. яна стала часткай нацыянальнага парку Донау-Аўэн.

У лютым 1983 г.[1] аўстрыйскае аддзяленне Сусветнага фонду дзікай прыроды пачало кампанію пад слоганам «Rettet die Auen» з мэтай захавання балот Хайнбургер-Ау. З дапамогай розных медыя-каналаў Сусветны фонд дзікай прыроды пачаў распаўсюджваць інфармацыю пра экалагічную пагрозу, якая можа ўтварыцца ў выпадку знішчэння гэтай важнай зоны. Гэта распачалося з прычыны планаў пабудовы там гідраэлектрастанцыі, прычым планы актыўна падтрымліваліся ўрадам Аўстрыі[2]. У выніку наступных падзей: пратэстаў і дэманстрацый экалагічных актывістаў, а таксама масавага захопу ўразлівай да пагрозы тэрыторыі звычайнымі грамадзянамі — у Цэнтральнай Еўропе значна ўдасканалілася экалагічная і дэмакратычная свядомасць насельніцтва, асабліва нямецкамоўнага.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20100531052429/http://hainburger-au.at/default.php?page=zeittafel&id=unter
  2. DER SPIEGEL 52/1984 - Tag der Schande. spiegel.de. Праверана 26 верасня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навакольнае асяроддзе
Катэгорыя·Экалогія
Катэгорыя·Эканоміка Аўстрыі
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Аўстрыі
Катэгорыя·Канфлікты 1984 года
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі