wd wp Пошук:

Заходне-Брэтанскі ўніверсітэт

Заходне-Брэтанскі ўніверсітэт (фр.: Université de Bretagne-Occidentale) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брэст.

Агульная характарыстыка

Установа — міждысцыплінарны французскі ўніверсітэт, размешчаны ў дэпартаменце Фіністэр у рэгіёне Брэтань. У асноўным ён знаходзіцца ў Брэсце, у Кемперы на ўніверсітэцкім цэнтры П’ера-Жакез-Эліяса, а таксама ў Марле. Гэта адзін з чатырох універсітэтаў рэгіёна. Ён быў створаны ў 1971 годзе з некалькіх кампанентаў Рэнскага ўніверсітэта, створаных у Брэсце ў канцы 1950-х гадоў. Ва ўстанове навучаюцца каля 20 тысяч студэнтаў па спецыяльнасцях у сферы мастацтва, літары, мовазнаўства, права, эканомікі і менеджменту, гуманітарных і грамадскіх навук, а таксама тэхналогій і навук аб здароўі. Выкладчыцкую і даследчую дзейнасць ажыццяўляюць каля 1 000 навукова-педагагічных супрацоўнікаў (у тым ліку 700 выкладчыкаў-даследчыкаў), структураваныя вакол чатырох тэматычных полюсаў.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2018French Ministry of education, 2018. — С. 161. — 396 с. — ISBN 978-2-11-152402-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Брэст (Францыя)